“Як па моры нельга плысці далей берагоў, так і зямное жыццё не можа існаваць без міласэрнасці, ласкі і чалавекалюбства”

                                                                                                                  Святы Ян Златавусны

Чаму я пачала свой сказ з разважання пра міласэрнасць? Менавіта таму, на мой погляд, калі знаходзячыся сярод чужых табе людзей і калі патрэбна штосьці вырашыць важнае для цябе, то адчуваеш нейкую разгубленнасць. А можа было б лепш, каб усё ж застацца дома. І вось, на мою думку, у такія хвіліны вельмі важна сустрэць чалавека, які падтрымаў бы цябе тым самым добрым словам, добрай усмешкай. І тады адлятаюць і тая разгубленнасць і нерашучасць. Вось такіх добрых і міласэрных людзей мы сустрэлі ў Клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, дэе праходзілі рэабілітацыю с 13 па 30 верасня.

SAM_3934 SAM_3935 SAM_3953

Вельмі ветліва да нас аднесліся падчас прыезду ў прыёмным пакоі і медсёстры артапедычнага аддзялення. Вялікая падзяка заў аддзялення Канстанціну Міхайлавічу. Праходзячы неаходныя працэдуры і абследаванні так сама адчувалі дабрыню і ўвагу ад працаўнікоў. Вольны свой час праводзілі каля цудоўнай сваімі берагамі ракі Іслач. Заварожаны былі чыстым хвойным паветрам, і такімі ціхімі вечарамі. Усё ўвогуле спадабалася і мы з новымі сіламі і ўраджаннямі вярнуліся дамоў.

І менавіта словы паддзякі я дасылаю нашай Тамары Мікалаеўне, бо без яе ініцыятывы і настойлівасці, без яе старання ў нас не было б такой магчымасці.

“Чалавек больш за ўсё павінен вучыцца міласэрнасці, таму што яна робіць яго чалавекам”

                                                                                                                 Святы Ян Златавусны

Сям”я Галаўко